Рамонкi
Рамонкi на лузе збiрала дзяучына,
З кустоў на яе заглядаўся мужчына
Ен быў па натуры крывавы маньяк,
Ружовы i склiзкi, нiбыта чарвяк.
Сябе называе ён дзядзька Валера
У торбе схавана даўгая сякера.
Дзяўчына збiраючы кветкi спявала
У маньяка ў вантробах усе рагатала
Ен марыў як скочыць на луг як пантэра,
У правай руццэ ярка блiшчыць сякера
Як гэтай сякерай са смакам ды хрустам
Пакрышыць дзяўчыну нiбыта капусту
А дзеўка рамонкi ў кошык складала
Спаднiцы прыпол усе вышэй задзiрала
Каб сонейка белыя лыткi сагрэла
Каб бронзавай стала нага, загарэлай.
маньяк паглядзеўшы на гэта вiдовiшча,
Умомант пакiнуў надзейнае сховiшча.
Раве як мядзведзь, i сякерай махае
Ен шпарка да дзеўкi на луг выбягае.
Спачатку пачуў ен дзявочыя вiскi,
Пасля толькi хруст i крывавыя пырскi…
Мiлiцыя хутка маньяка злавiла
За гэты ўчынак у турму пасадзiла…
@настроение: ![]()
Post a Comment